Лiстапад 3

Запрашаем за навінкамі!

Найлепшы падарунак – кніга. У гэтым упэўнены супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі. Для іх сапраўдным падарункам стала папаўненне бібліятэчнага фонду новымі выданнямі.

Дэтэктывы, фэнтэзі, бестсэлеры, раманы – усе гэтыя выданні ўжо паступілі ў распараджэнне бібліятэкі і чакаюць сваіх чытачоў. Каляровая вокладка прыцягвае вока, шоргат навюткай паперы і дзіўны пах друкарскай фарбы прыцягвае і заварожвае. Аднак найбольшая каштоўнасць кожнай кнігі – яе мастацкая вартасць. Бібліятэчны фонд папоўніўся кнігамі Д.Калініна, У.Калычава, Д.Данцовай, А.Роя, Г.Князевай, М.Сярова, Т.Усцінавай, Д.Карэцкага, Н.Аляксандрава, А.Бушкова, С.Кінгаі іншыя.

У дзіцячай бібліятэцы для малодшага і сярэдняга ўзросту цікавымі будуць кнігі на беларускай і рускай мове: казкі, вершы, казачныя аповесці, пазнавальная літаратура, дэтэктыўныя гісторыі.

Паважаныя чытачы, раённая бібліятэка прапануе з карысцю правесці вольны час і атрымаць асалоду ад чытання навінак, якія мы атрымалі. Мы заўсёды рады Вам! Заходзьце за навінкамі!




Апублікавана 03.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Новыя паступленнi

Добавить комментарий