Верасень 13

У адказе за мінулае, сучаснае і будучае

Свята народнага адзінства – важная падзея для нашага грамадства. Кожны беларус у адказе за мір і спакой у краіне, за згуртаванасць і дружнасць.

З нагоды свята Астравецкая раённая бібліятэка правяла мерапрыемства “У адказе за мінулае, сучаснае і будучае”. Імпрэза прайшла ў гарадскім скверы і сабрала вялікую колькасць нераўнадушных гараджан. Вядучыя расказалі пра гісторыю свята, нагадалі пра спрадвечныя рысы беларускага грамадства: талерантнасць, гасціннасць, узаемадапамогу. Вельмі важна захаваць гэтыя якасці  і зараз, а таксама правільна выхаваць будучае пакаленне, каб маладыя людзі, якія толькі ўступаюць ў жыццё, памяталі аб важнасці захавання сваёй краіны, горада, сваіх каранёў. На мерапрыемсте прысутнічалі людзі рознанага ўзросту: моладзь, дзеці, прадстаўнікі старэйшага пакалення. Аднак іх аб’ядноўвае адно – шчырая любоў да роднага краю. Прысутных зацікавіла выстава “Адзінства – гэта мы”. Выстава складалася з найважнейшых сімвалаў нашай краіны – герба, сцяга. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства маглі пагартаць Канстытуцыю, яшчэ раз узгадаць асноўныя артыкулы. Сустрэча ў скверы стала яркай, запамінальнай і пазнавальнай. Яна нагадала прысутным, як важна захаваць тое, што мы маем, а таксама заставацца адзінай непадзельнай сям’ёй.




Апублікавана 13.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий