Верасень 13

Адзіны дзень бяспекі

10 верасня прайшло вялікае свята каля шматфункцыянальнага комплексу ў рамках адзінага дня бяспекі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МНС, БРСМ, міліцыі, культуры, а таксама і наша раённая бібліятэка. Бібліятэкары падрыхтавалі цікавыя выставы, зоны для фатаграфавання. Дзеці з радасцю ўключыліся, дзе не толькі хлопчыкі, але нават і дзяўчынкі змаглі з задавальненнем прымерыць на сябе каску і пафатаграфавацца. Гульні, конкурсы, віктарыны — усё гэта было заклікана павысіць цікавасць да праблемы бяспекі. Не абышлося і без падарункаў. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак. Для аматараў спакойнага адпачынку былі падрыхтаваны фламастары, кожны мог намаляваць выратавальніка. Свята атрымалася змястоўным, цікавым і вясёлым. І, магчыма, калі-небудзь атрыманыя веды змогуць выратаваць чыёсьці жыццё.




Апублікавана 13.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий