Лiпень 8

Жывое ў вяках беларускае слова Купалы

Янка Купала – геній беларускай літататуры, творы якога не страцілі актуальнасць да нашага часу.

У дзень нараджэння пісьменніка Міхалішкаўская сельская бібліятэка арганізавала мерапрыемства “Жывое ў вяках беларускае слова Купалы”, у якім прынялі ўдзел юныя чытачы аграгарадка. Мерапрыемства прайшло на свежым паветры, што дапамагло наблізіць удзельнікаў да адчування прыгожага. Для азнаямлення былі прадстаўлены выбраныя творы класіка, а таксама зборнікі яго твораў. Некаторых зацікавілі дзіцячыя часопісы з вершамі паэта. Кожны знайшоў выданне згодна са сваім густам. Пасля бібліятэкар правяла кароткую апытанку па жыццёвым і творчым шляху песняра. Удзельнікі справіліся з пытаннямі віктарыны. Пасля бібліятэкар расказала цікавыя факты з жыцця Івана Дамінікавіча. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным і пазнавальным.




Апублікавана 08.07.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий