Лiпень 7

Не змоўкне голас песняра

7 ліпеня  бібліятэкі Астравеччыны адзначаюць “Купалаўскі дзень на  Гродзеншчыне”.

Дзень нараджэння Янкі Купалы супала з беларускім народным святам Купалле, таму і псеўданім класік выбраў адпаведны. Яго творы да гэтага часу вывучаюцца ў школе, публікуюцца ў часопісах і газетах, перавыдаюцца вялікімі тыражамі. Важнае месца постаці песняра адводзіцца ў бібліятэках Астравецкага раёна.

Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла гараджан у сквер на акцыю “Не змоўкне голас песняра”. Супрацоўнікі падрыхтавалі кніжную выставу-панарму “Пясняр роднай зямлі”  з выданнямі розных гадоў, расказалі жыхарам пра біяграфію і творчы шлях пісьменніка. Прысутным было прапанавана прадэкламаваць вершы паэта. Удзельнікі акцыі аднесліся да прапановы з энтузіязмам і актыўна ўключыліся ў чытанне вершаў. Працавала таксама дзіцячая пляцоўка “Янка Купала дзецям”. Маленькія чытачы з замілаваннем слухалі вершы, задавалі пытанні. Пасля прышоў час танцаў. Усе змаглі паспрабаваць свае сілы ў побытавых танцах.

 

 




Апублікавана 07.07.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий