Лiпень 5

Дзень Незалежнасці

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Незалежнасць. Колькі велічы і годнасці ў гэтым слове.

Астравецкая раённая бібліятэка сумесна з дзіцячай бібліятэкай падрыхтавалі тэматычнае мерапрыемства. Для дзяцей была падрыхтавана  творчая пляцоўка, на якой прайшла квэст-гульня “Я тут жыву”, на веданне сімволікі Рэспублікі Беларусь і архітэктурных помнікаў Астравеччыны. Адшукаўшы выяву гербаў Беларусі ці Астраўца, намаляваўшы “цвяток радзімы” – васілёк ці выканаўшы іншыя нескладаныя заданні, можна было атрымаць прыз.

Акрамя таго, удзельнікі маглі прыняць удзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў. Для аматараў чытання была падрыхтавана выстава дзіцячых кніг  і выстава “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”. Маленькія ўдзельнікі  змаглі паўдзельнічаць у латарэі,  а таксама сфатаграфавацца з героямі любімых мультфільмаў.

 

 

 

 

 




Апублікавана 05.07.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий