Красавiк 5

У свеце казак

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі 2 красавіка ў Мальскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “У свеце казак”.

У гульнёвай праграме прынялі ўдзел малодшыя школьнікі. Разам з бібліятэкарам яны здзейснілі займальнае падарожжа па старонках любімых кніг, актыўна ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі. Напрыканцы мерапрыемства пераможцы атрымалі граматы і салодкія падарункі.

 

 




Апублікавана 05.04.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий