Сакавiк 3

Урок здароўя

3 сакавіка ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароў’я “Не пераступіць мяжу” для падлеткаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй.

Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з найбольш актуальнай як для аховы здароў’я, так і грамадства ў цэлым. Асабліва гэта спакуса для падлеткаў, у якіх адаптацыя да навакольнага свету толькі пачынаецца. Бібліятэкар Якубцэвіч Ганна Сільвестраўна зрабіла акцэнт на міфах аб наркотыках, якую яны прыносяць шкоду здароў’ю чалавека. Трапіць у сеткі наркотыкаў лёгка і хутка. А вось вярнуцца да нармальнаа жыцця атрымоўваецца далёка не ў кожнага. Нямала таленавітых і вялікіх людзей стала наркаманамі, але няма на свеце такога наркамана, які стаў бы вялікім чалавекам.   Аб гэтым трэба ведаць і заўсёды памятаць.

 




Апублікавана 03.03.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий