Лiстапад 11

Рыцар беларускай літаратуры

10 лістапада ў Астравецкай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”. У чытальнай зале з нагоды 90-гадовага юбілею сабраліся прыхільнікі творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Работнікі бібліятэкі  нагадалі прысутным асноўныя этапы жыцця і творчасці таленавітага юбіляра, які за свае 54 гады паспеў зрабіць так шмат для Беларусі. Падрыхтаваная прэзентацыя дала магчымаць пазнаёміцца і асвяжыць у памяці мастацкія творы пісьменніка і паэта.

Госці чыталі свае любімыя вершы знакамітага аўтара, успаміналі той час, калі сам Караткевіч наведаў Астравеччыну і нават прысвяціў ёй верш “Дом сябра”. Музыка, пакладзеная на словы верша, ператварыла яго ў цудоўную песню, якую добра ведаюць на Астравеччыне. Сумесным выкананнем гэтай песні закончылася мерапрыемства.

 




Апублікавана 11.11.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий