Лiпень 27

Чароўная старонка дзяцінства

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы цікава і весела бавяць час разам з кнігай маладыя мамы разам з дзецьмі ў дзіцячым кутку “Чароўная старонка дзяцінства”.

Бібліятэка — свет, напоўнены кнігамі, лепшае месца для сямейных  сустрэч дзіцяці з кнігай. Сустрэча, якая надоўга запомніцца, з той кнігай, якая пакідае след, памяць пра сябе ў дзіцячай душы на многія гады.

Бацькі таксама не застаюцца па-за ўвагай. У той час, калі іх дзеці гуляюць, бібліятэкар знаёміць іх з літаратурай па сямейнаму выхаванню.

 




Апублікавана 27.07.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий