Сакавiк 18

Увага! Неабходна дапамога!

Усім, хто мае старыя і сучасныя фотаздымкі гістарычных мясцін (храмаў, былых маёнткаў, іншых пабудоў у весках Бялькішкі, Варняны, Варона, Гервяты, Даўкшышкі, Дубнікі, Задворнікі, Індрубка, Каменка, Каценавічы, Літвяны, Лоша, Малі, Міхалішкі, Альгіняны, Палестына, Падольцы, Рамейкі, Рымдзюны, Свіраны, Страча, Трокенікі, Турлы, Усвяцье, Чэхі, Шайкуны просьба падзяліцца імі з выдавецтвам “Беларусь”.

Выдавецтва “Беларусь” рыхтуе да выпуску кнігу “Старадаўнія маёнткі Гродзеншчыны” А.Т.Федарука, дзе будзе раздзел, прысвечаны Астравецкаму раёну.

Анатоль Федарук – прафесар, доктар біялагічных навук. Вывучэннем гісторыі архітэктуры, культуры старадаўніх маёнткаў Беларусі займаецца з 1967 года. Ён аўтар кніг «Садово-парковое искусство Беларуси», «Старинные усадьбы Минского края», «Старинные усадьбы Берестейщины».

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі займаюцца зборам матэрыялаў гэтай тэматыкі. Ужо здзейснены экспедыцыі ў вёскі Малі, Міклі, Чэхі, Палестына, Лоша, Варняны і інш. Калі у вас ёсць такія фотадакументы, калі ласка, тэлефануйце  па нумарах: 21-0-90,705-67.

Гаспадары былой панскай сядзібы ў Каменцы

Былая панская сядзіба ў Каменцы

Былая панская сядзіба ў Каменцы




Апублікавана 18.03.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Краязнаўства", "Навiны

Добавить комментарий