Сакавiк 9

Любімым жанчынам прысвячаецца

6 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшла святочная вечарына “Любімым жанчынам прысвячаецца”.

У атмасферы вясны, паэзіі і радасці жанчыны чыталі вершы, спявалі, віншавалі адзін аднаго. У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава-віншаванне. У атмасферы вясновага настрою госці свята ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і віктарынах: «Восем пытанняў пра жанчыну», «Конкурс паэтаў», «Адгадай мелодыю», «Прадказанні лёсу» і інш. Уручылі адзін аднаму святочныя сувеніры. Скончылася мерапрыемства чаяваннем.




Апублікавана 09.03.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий