Сакавiк 2

Зімовыя забавы

Нарэшце, у самы апошні дзень зімы выпаў доўгачаканы снег, які не застаўся незаўважаным міхалішкаўскай дзетварой.

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі хуценька арганізавала для сваіх юных чытачоў фізкультхвілінку “Зімовыя забавы”. Напачатку дзеці ляпілі традыцыйнага снегавіка, а затым ў бібліятэцы гутарылі аб кнігах, у якіх расказваецца гісторыя зімовых гульняў, прыказкі і прымаўкі пра зіму, пазнаёміліся з мастацкай літаратурай, у якіх дзеянні адбываюцца зімой.




Апублікавана 02.03.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий