Сакавiк 2

Калейдаскоп літаратурнай творчасці.

Прыемнымі навінамі пачалася сустрэча літаратараў аматарскага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”, якая адбылася 28 лютага.

Кіраўнік аб’яднання Марозаў А.І. прадставіў прысутным Грамату за творчыя дасягненні, якой была ўзнагароджана Пятроўская К.Ц. Затым адбылася прэзентацыя зборніка “Літаратурны Казахстан” і беларускага літаратурна-мастацкіага часопіса “Метамарфозы”, у якіх былі змешчаны творы Марозава А.І.

Лірычныя вершы гучалі  ў выкананні Пятроўскай К.Ц., якая падаравала прысутным хвалюючую  песню “Дзве душы”.  Творы Чакур Г.І. аб месяцах года Лютым і Сакавіку, перанеслі ўсіх у чароўны свет прыроды. Задорныя гумарэскі Якіменкі М.І., паведамілі аб цікавых зносінах вясковых жыхароў. Прадоўжылі цкавыя назіранні аб вясковым жыцці вершы ў выкананні Марозава А.І. Філасофскія вершы Сямёнавай Т.С., як заўсёды, заставілі задумацца аб сэнсе жыцця, а Кухарэвіч Л.І. нагадала аб творчасці славутага земляка, святара і паэта Казіміра Сваяка, 130-годззе якога мы адзначаем у гэтым годдзе.

У завяршэнні сустрэчы, Марозаў А.І. прапанаваў прыняць удзел у літаратурным інтэрнэт-конкурсу “Нашей Победе – 75!”, а таксама паведаміў аб  правядзенні 13 сакавіка 2020 года  літаратурнага відэа-маста з г.Лісічанск (Украіна)  і аб прэзентацыі  21 сакавіка ў Рымдзюнах кнігі Чакур Г.І. “Вялікая душа маленькай парафіі”.




Апублікавана 02.03.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий