Люты 14

Чароўны свет братоў Грым

  Дзяцей, якія прыйшлі ў Варнянскую бібліятэку, сустракала мелодыя з фільма “У гасцях у казкі” і выстава кніг “Чароўны свет братоў Грым”.

Дзеці праслухалі невялікі аповяд пра жыццёвы шлях Вільгельма і Якаба Грым, аб іх дзяцінстве. Затым удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны  «Казка пачынаецца, а як яна называецца?». У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі віктарыны, і тыя, хто лепш за іншых ведае казкі братоў Грым, атрымалі салодкія пачастункі ад бібліятэкі.




Апублікавана 14.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий