Люты 13

“Для Ілонкі, Дамінікі і іх сяброў”

Літаратурнае падарожжа да 85 – годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна прайшло пад такой назвай ў Варнянскай сельскай бібліятэцы.

Бібліятэкар пазнаёміла з творчасцю пісьменніка, затым дзеці з вялікім задавальненнем чыталі іншыя вершы аўтара, лічылкі і актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Адгадай загадку”. Затым юныя кнігалюбы пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія атрымала бібліятэка.




Апублікавана 13.02.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий