Студзень 31

Зімовая казка

29 студзеня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Зімовая казка”, прысвечаная гэтай пары года.

Бібліятэкар правяла невялікую віктарыну, прачытала ўслых кароткія фрагменты розных твораў на зімовую тэматыку і прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства ўспомніць іх назвы і аўтараў. Дзеці расказвалі на памяць вядомыя вершы пра зіму, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе “Любімую казку сам намалюю!”




Апублікавана 31.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий