Студзень 23

Калядныя вячоркі

Атрымаць станоўчыя эмоцыі  — гэта вельмі важна для людзей старэйшага ўзросту. 19 студзеня бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі Анжэла Уладзіміраўна ў тэндэме з клубнымі работнікамі правялі вечар сустрэчу “Калядныя вячоркі”.

Вядучыя пазнаёмілі прысутных з традыцыямі і звычаямі святкавання хрысціянскіх святаў, маляўнічай выставай “Навагодняя мазаіка”.  За святочным чаяваннем з народнымі песнямі і калядкамі, прысвечанаму Ражаству, Новаму году і Хрышчэнню час прайшоў карысна і цікава.

 




Апублікавана 23.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий