Лiстапад 11

“Кніжкіна бальніца”

Бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі запрасіла наведвальнікаў прышкольнага лагера “Непаседы” прыняць удзел у рамонце кніг. Дзеці ахвотна адгукнуліся, уключыліся ў працу з вялікім жаданнем і цікавасцю.

“Кніжкіна бальніца” для дзяцей – гэта і гульня, і праца, і новыя веды. У ходзе рамонту дзеці адчулі важнасць сваёй справы і прыйшлі да высновы, што кнігі трэба берагчы.

У канцы мерапрыемства Вера Іванаўна пазнаёміла рабят з новымі кнігамі.




Апублікавана 11.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий