Жнiвень 29

Лета, бывай!

27 жніўня адбылося чарговае пашыранае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ветразь”, прысвечанае развітанню з летам “Лета, бывай!”.

Першая частка мерапрыемства была прысвечана летняму адпачынку,  падчас якога дзеці эмацыйна адказвалі на пытанні пра летнія месяцы, удзельнічалі ў віктарыне на веданне мультфільмаў пра лета, у конкурсе “Угадай садавіну і агародніну  навобмацак”. Другая частка прысвячалася новаму навучальнаму году, дзе дзеці мелі магчымасць сабраць у ранец неабходныя школьныя прыналежнасці.  Першакласнікі атрымалі ў падарунак размалёўкі пра казачных герояў і падводны свет. Удзельнікі мерапрыемства таксама пазнаёміліся з гісторыяй Дня беларускага пісьменства і паглядзелі відэа  пра сталіцу XXVI свята беларускага пісьменства “Слонім — мой гонар”.

 




Апублікавана 29.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий