Жнiвень 27

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства сёлета адзначаецца ў г. Слоніме. Бібліятэкі Астравеччыны актыўна рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства і прымуць удзел у рэспубліканскім святкаванні з тэатралізаванай праграмай “Дубовы фэст”.

Зразумела, пабываць у Слоніме падчас урачыстасці пашчасціць не ўсім, але дачыніцца да Дня беларускага пісьменства можна і ў сваіх бібліятэках раёна. Мерапрыемствы, кніжныя выставы-панарамы з нагоды свята адбудуцца ва усіх бібліятэках, з якімі можна пазнаёміцца на нашым сайце http://www.ost-kult.grodno.by/2019/01/01/dzen-belaruskaga-pismenstva/. Уражвае кніжная выстава “Знакавыя постаці Беларусі”, прадстаўленая ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Тут сабраны рэдкія і каштоўныя выданні аб развіцці кнігадрукавання ў Беларусі, асветніках беларускай зямлі, творы айчыннай класікі. Сардэчна запрашаем наведаць установы!

Астравецкая раённая бібліятэка

Варонская сельская бібліятэка

Альхоўская сельская бібліятэка

Палушская сельская бібліятэка-клуб

Дзіцячая бібліятэка




Апублікавана 27.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий