Красавiк 26

“І вечна будзе храм стаяць і вечна будуць у храме людзі”

Мультымедыйная гадзіна духоўнасці пад такой назвай у рамках 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці прайшла ў Астравецкай раённай бібліятэцы, удзел у якой прынялі члены клуба «Актыўнае даўгалецце».

Прысутныя пазнаёміліся са старымі малітоўнікамі, якія прынеслі на выстаўку Вайцяхоўская Г. А., Чэрнушэвіч Д. Ф., Стэх І. А., Трыдуль І. М., Зубенка Н. П. Астравецкі раён багаты на архітэктурныя помнікі сакральнасці. Пра іх і ішла асноўная размова:  пра гісторыю будаўніцтва і дзейнасць такіх значных культавых пабудоў, як касцёл Святой Троіцы ў Гервятах, касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Міхалішках, касцёл наведвання Божай Маці ў Гудагаях,  касцёл Святога Георгія ў Варнянах. Кожны удзельнік мог выказаць асабістую думку пра дабро, міласэрнасць, расказаць пра добрыя ўчынкі.




Апублікавана 26.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий