Снежань 27

“Калядныя сустрэчы”

Падчас галоўных зімовых святаў у бібліятэцы традыцыйна прайшлі “Калядныя сустрэчы” з удзелам аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў. Гэта быў сапраўдны вечар сяброў, на якім дзяліліся аплаткай, успамінамі аб гадах маладосці, расказвалі аб прыемных момантах жыцця, добрых учынках і справах.

Удзельнікі сустрэчы дэкламавалі творы ўласнага сачынення і вершы класікаў на тэму Ражаства Хрыстова.

Святочны настрой стварылі навагоднія кампазіцыі і выстава “Чудесный праздник Новый год”, дзе можна было акунуцца ў свет цудаў і чараўніцтва, пазнаёміцца з атрыбутамі афармлення святочнага стала.

Незвычайны фармат мерапрыемства прыйшоўся па душы прысутным гасцям, якія радавалі адзін аднаго сваёй творчасцю, дзяліліся планамі на будучыню. Смачны калядны пачастунак стаў прыемным завяршэннем сустрэчы.




Апублікавана 27.12.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий