Лiстапад 9

Вялікі Кастрычнік: погляд праз гады

Сустрэча актывістаў клуба “Актыўнае даўгалецце” адбылася напярэдадні  святочнай даты Кастрычніцкай рэвалюцыі ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі.

Удзел у ёй прынялі  старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Э.Тальчук і намеснік старшыні райвыканкама Астравецкага раёна В.З.Свіла. Яны расказалі аб тых пытаннях, якія вырашаюць мясцовыя Саветы, аб сённяшнім жыцці горада і раёна і аб яго хуткім будучым, адказалі на шматлікія пытанні. Да ўвагі прысутных была прапанавана кніжная выстаўка “Вялікі Кастрычнік: погляд праз гады” з кароткім аглядам літаратуры.




Апублікавана 09.11.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий