Кастрычнiк 11

Матуліны рукі самыя лепшыя

На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх цёплых і ласкавых слоў — слова “мама”. Слова, якое дзіця кажа часцей за ўсё, — гэта слова “мама”. Слова, пры якім дарослы хмуры чалавек усміхаецца, — гэта таксама слова “мама”. Яно нясе ў сабе цяпло матчыных рук, цяпло вачэй роднага чалавека, цяпло матчынай душы.

Гэтыя словы вызначылі атмасферу  вечарыны, якая  прайшла ў Астравецкай раённай бібліятэцы і якая была прысвечана самаму дарагому чалавеку — Маме. Д.Ф. Чэрнушэвіч павішавала ўсіх жанчын-маці са святам і пажадала ўсім здароўя і аптымізму. Вечарына праходзіла ў вельмі цёплай атмасферы. У святочнай абстаноўцы, за кубкам гарбаты мамы падзяліліся сакрэтамі выхавання дзяцей і вядзеннем хатняй гаспадаркі, сваім хобі.  Н. Зубенка, Я. Харашэй, С. Мешкіс расказалі пра гісторыю сваіх вышываных ікон. Для іх прагучалі вершы і песні з віншаваннем, лепшыя сачыненні пра маму. Жанчыны з царкоўнага хору парадавалі прысутных лірычнымі песнямі пра каханне, з пяшчотай праспявалі пра маму.

У ходзе мерапрыемства дэманстраваўся займальны відэакліп “Цуд жыцця”. Інфармацыйная частка свята была прадстаўлена кніжнай экспазіцыяй “Рожденное любовью слово “Мама”.

У атмасферы любові, дабрыні і творчасці прайшла вечарына, якая атрымалася вясёлай, добрай і светлай, як усе словы і думкі аб дарагім чалавеку – маме.




Апублікавана 11.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий