Верасень 12

Прэзентацыя кнігі аб Астравецкай школе

Цікавае мерапрыемства прайшло 11 верасня ў раённай бібліятэцы. Члены аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” сабраліся на прэзентацыю кнігі былой настаўніцы Л. А. Мартынавай “Гісторыя Астравецкай сярэдняй школы №1”.

Ларыса Аляксандраўна расказала аб тым, як нарадзілася ідэя напісання кнігі, аб пошуку матэрыялаў, аб сустрэчах з былымі вучнямі і настаўнікамі школы. Сярод прысутных былі тыя, хто і сам вучыўся або працаваў у згаданай школе, таму пытанняў, зададзеных аўтару было вельмі шмат. На працягу дзвух гадзін ішло абмеркаванне кнігі, Ларыса Аляксандраўна вельмі цікава і змястоўна адказвала на пытанні.

На мерапрыемстве прысутнічаў Максімаў Д. М., рэжысёр народнага тэатра ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, які выканаў для Мартынавай Л. А. песню, а члены клуба падарылі аўтару букет кветак.




Апублікавана 12.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий