Лiпень 25

Фотаконкурс “Люблю свой край”.

Адным з галоўных напрамкаў у рабоце Варнянскай сельскай бібліятэкі з’яўляецца краязнаўчая тэма. Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куточкаў, якія для кожнага з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі і адзінымі. Выраз “Малая Радзіма” вымаўляецца з асаблівай цеплынёй у душы — гэта тое, што чалавеку бліжэй за ўсё.

З гэтай мэтай для сваіх карыстальнікаўу бібліятэцы  аформлена кніжная выстава «Шлях, даўжынею ў 550 гадоў» і праведзены фотаконкурс «Люблю свой край». У конкурсе прынялі ўдзел каля 12 чалавек — гэта дзеці, моладзь і людзі старэйшага ўзросту. Пераможцам конкурсу стала Таццяна Нікіфараўна Волкава.




Апублікавана 25.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий