Лiпень 9

Разам з кнігай мы расцём

Варонская сельская бібліятэка 6 ліпеня арганізавала чытальную залу пад адкрытым небам “Разам з кнігай мы расцём!”

Размясціўшы чытальную залу ў зручным людным месцы, бібліятэкар стварыла аптымальныя ўмовы для чытання і прагляду перыядычных выданняў, дапамагла задаволіць пазнавальныя патрэбы дзяцей, напоўніла вольны час наведвальнікаў  цікавым і карысным зместам.

Дзеці знаёміліся з навінкамі перыёдыкі, разгадвалі загадкі, рэбусы, шарады, складалі прыказкі і прымаўкі. Школьнікі займальна і з цікавасцю чыталі часопісы і энцыклапедыі.




Апублікавана 09.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий