Чэрвень 29

Адпачываем з кнігай

Раённая бібліятэка актыўна супрацоўнічае з дзіцячым аздараўленчым летнікам “Ластаўка”.  Бібліятэкар бібліобуса рэгулярна наведваецца да сваіх маленькіх чытачоў з рознымі навінкамі і перыёдыкай. Кнігі дапамагаюць дзецям з карысцю бавіць свой вольны час, павышаюць інтэлект, пашыраюць веды.

Так, 28 чэрвеня Марына Здзіславаўна Лаздоўская весела і займальна правяла для дзетак віктарыну па казках “Дарогамі казак”, пад час якой дзеці паказалі добрыя веды. Прыемна, што ўсе любяць чытаць і добра ведаюць казкі.




Апублікавана 29.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий