Красавiк 4

Велікодны цуд

Арыгінальныя кампазіцыі, рознакаляровыя яйкі, прыгожыя малюнкі і непаўторны дух святасці – усё гэта, і не толькі, можна ўбачыць і адчуць ва ўсіх бібліятэках раёна. У чытальнай зале раённай бібліятэкі  праходзіць фестываль-выстава “Велікодны куліч”.

Дзеці і моладзь Астравеччыны праз яркія вобразы на малюнках і фотаздымках, творчы падыход да афармлення кампазіцый, незвычайнае ўпрыгожванне кошычкаў, вясёлкавае аздабленне велікодных яек пастараліся перадаць, якімі яны бачаць асноўныя атрыбуты Вялікадня і з якім настроем яго чакаюць. Фестываль-выстава атрымаўся разнастайным, прыгожым і пранікнёным. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі для наведвальнікаў кніжную выставу “Велікодны цуд”.




Апублікавана 04.04.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий