Люты 18

Воінскія захаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна

7 захаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца ў Астравецкім раёне. Сярод іх 5 брацкіх магіл — у п. Гудагай, аг. Варняны, Варона, Кемелішкі і в. Барані і 2 адзінкавыя магілы ў в. Жукойні і аг. Рымдзюны.

1 помнік савецкім воінам і партызанам (г. Астравец), 2 памятныя знакі расстраляным яўрэям (в. Быстрыца і аг. Міхалішкі), 1 памятны знак лётчыкам Пастаўскай авіяшколы ўсталяваны ў Астравецкім раёне.

Больш за 1345 мясцовых жыхароў былі расстраляны ў гады нямецкай акупацыі ў Астравецкім раёне.

360 чалавек загінула ў Кямелішкаўскім гета 24 кастрычніка 1943 года.

Гісторыя чалавецтва, на жаль, гэта часта гісторыя войн. Войны здараліся розныя, людзі гінулі з абодвух бакоў. Але памяць аб загінулых з веку ў век захоўваецца жывымі.

Воінскія захаванні лічацца аб’ектам гуманнай міссіі. За імі даглядаюць дарослыя і дзеці, аднаўляюцца помнікі, праводзяцца мітынгі. Ёсць такія і на Астравеччыне.

Польскія, яўрэйскія і рускія захаванні, помнікі загінуўшым землякам і брацкія магілы знаходзяцца пад пільнай увагай мясцовай улады, шэфскіх арганізацый.

База дадзеных «Воінскія захаванні на тэрыторыі Астравецкага раёна» змяшчае кароткае апісанне і бібліяграфію. Рэсурс плануецца папаўняць па меры з’яўлення новай інфармацыі.

Пахаванне польскіх салдатаў

 

Адзіночная магіла невядомага салдата ў аг. Рымдзюны

Брацкая магіла ў аг. Варняны

 

Брацкая магіла ў аг. Варона

 

Пахаванне Грамадзянскай вайны. Адзіночная магіла Яўсеева Т.Я.

 

 

Адзіночная магіла Канстовіча І.Б., які загінуў у Афганістане

Адзіночная магіла Бялячыца С.П., які загінуў у Афганістане

Пахаванне Першай Сусветнай вайны ў в. Тартак

Адзіночная магіла Гімбіцкага Канстанціна Аляксандравіча

Брацкая магіла ў аг. Кямелішкі

 

 

Брацкая магіла на станцыі Гудагай

Пахаванне Першай Сусветнай вайны ў в. Кавалёўка