Чэрвень 16

Бібліяноч — 2022

15 чэрвеня астраўчане і госці горада акунуліся ў святочную атмасферу. Толькі на гэты раз мерапрыемства было ў незвычайным фармаце. “Бессоница в библиотеке” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы ў межах свята “Библионочь – 2022”. Парад літаратурных герояў, флэшмобы и арт-пляцоўкі, палаткі жахаў і дыскатэка – весела і цікава можна было правесці час у бібліятэцы.

Падрабязней

Чэрвень 16

Па дарогах памяці

Бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка-клуб” наведала тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для пажылых людзей быў праведзены агляд-знаёмства з кнігай “Памяць.” Слухачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гістарычнай літаратурай.

Падрабязней

Чэрвень 16

Азбука бяспекі на прыродзе

У філіяле “Палушская сельская бібліятэка-клуб” прайшло мерапрыемства “Азбука бяспекі на прыродзе”. Падчас летніх канікул тэма бяспечных паводзін асабліва актуальная.

Падрабязней

Чэрвень 16

Японскія іерогліфы

У філіяле “Мальская сельская бібліятэка” прайшла гульня “Японскія іерогліфы” для ўдзельнікаў аб’яднання “Па слядах Гашкевіча”. Бібліятэкар з дапамогай відэаматэрыялаў пазнаёміла дзяцей з японскай граматыкай і правяла гульню з заданнямі.

Падрабязней

Чэрвень 16

Цуды ёсць на свеце

У філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшла літаратурная вандроўка “Цуды ёсць на свеце”. Удзельнікі здзейснілі завочнае падарожжа па кнігах Авяр’яна Дзеружынскага, пазнаёміліся з творамі, а таксама мелі магчымасць узяць кнігу для чытання. Падрабязней

Чэрвень 15

Віншуем з перамогай!

Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” Астравецкага раёна перамагла ў юбілейным ХХХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і  атрымала дыплом першай ступені. Падрабязней