Чэрвень 23

Я помню. Я ганаруся

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла выстава-памяць “Я помню. Я ганаруся”. Першымі з выставай пазнаёміліся выхаванцы прышкольнага лагера. Бібліятэкар расказала пра кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне: пазнаёміла з кнігай “Памяць”, творамі Васіля Быкава, дакументальнай літаратурай. Мерапрыемства паспрыяла больш дэталёва у знаёмству дзяцей з падзеямі той вайны.

Падрабязней

Чэрвень 22

Прыём у раённай бібліятэцы

У Астравецкай раеннай бібліятэцы ў межах  выязнога  пасяджэнне  Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі адбыўся прыём дэлегатаў.

Падрабязней

Чэрвень 20

Культура. Адзінства. Памяць

Год гістарычнай памяці – значная нагода аб’яднацца, прыгадаць тое важнае, за што змагаліся нашы продкі. 18 чэрвеня на маляўнічых берагах возера Кайміна прайшоў турыстычны злёт работнікаў сферы культуры ў межах Года гістарычнай памяці “Культура. Адзінства. Памяць”.

Падрабязней

Чэрвень 20

За добрым настроем

Сталы ўзрост – час адпачынку, новых магчымасцяў. Аднак пажылыя людзі часам застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Жыць у адзіноце заўсёды маркотна. Менавіта таму супрацоўнікі філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” і  клуба наведваюць невялікія вёскі з культурнай праграмай. На гэты раз наведалі вёскі Каценавічы і Заборцы з літаратурна-музычнай праграмай “За добрым настроем”. У гэты дзень ліліся народныя песні, чыталіся байкі, гучалі частушкі.

Падрабязней