Снежань 5

Міласэрнасць з бібліятэчнай прапіскай

3 снежня ў Міжнародны дзень інвалідаў бібліятэкар філіяла “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” і яе памочнікі арганізавалі акцыю дабрачыннасці “Міласэрнасць з бібліятэчнай прапіскай”. Яны дапамаглі ў хатніх справах адзінока  пражываючым пенсіянерам-інвалідам.

Падрабязней

Снежань 2

Пра тое, што хвалюе

1 снежня ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам філіял “Падольская бібліятэка-клуб” правяла ўрок адказаў “Пра тое, што хвалюе”. Мерапрыемства было накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу да праблемы СНІДу, гаворка ішла пра каштоўнасці чалавечага жыцця, аб мерах прафілактыкі ВІЧ/СНІДу.

Падрабязней

Снежань 2

Хвілінкі-весялінкі “Хто ў доме гаспадар»

Хвілінкі-весялінкі “Хто ў доме гаспадар”, прысвечаныя Сусветнаму дню хатніх жывёл прайшлі ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб”. Дзеці прыпаміналі шмат цікавых фактаў аб сваіх дамашніх выхаванцах, іх звычкі. Асаблівае задавальненне ў гледачоў выклікаў этап прагляду відэаролікаў пра братоў нашых меншых.

Падрабязней

Снежань 2

Круиз по книгам Эдуарда Успенского

1 cнежня ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла акцыя “Круиз по книгам Эдуарда Успенского”. Удзельнікі мерапрыемства глыбей даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння яго кніг. Таксама чыталі і абмяркоўвалі творы любімага аўтара, а ў канцы мерапрыемства дзяліліся сваімі уражаннямі.

Падрабязней