Сонца на кніжнай старонцы
Казачны лес
Бібліятэка – месца чытання і адпачынку
12 ліпеня Астравецкую раённую бібліятэку наведала дэлегацыя кіраўнікоў Гродзенскага і Мінскага абласнога, Мядзельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў адукацыі. Дырэктар раённай бібліятэкі Наталля Ачарэтава правяла аглядавую экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – месца чытання і адпачынку”. Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёміліся з фондам бібліятэкі, з тэхнічным абсталяваннем, з экспазіцыяй, прысвечанай доктару філалагічных навук Адаму Мальдзісу.
Лета пад кніжным парасонам
Лета – гэта дзіўная пара для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта і падарожжы, і вясёлыя прагулкі. А яшчэ, вядома, лета – гэта час чытаць! У філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка” прайшло літаратурнае асарці “Лета пад кніжным парасонам”. Удзельнікі адгадвалі загадкі пра лета, адказвалі на пытанні віктарыны, прыгадвалі казачных герояў, а пасля ў кожнага была магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі.