Лiпень 25

Мы з сябрамі не сумуем, а гуляем і чытаем

У філіяле “Палушская сельская  бібліятэка-клуб” прайшла гульнёвая праграма “Мы з сябрамі не сумуем, а гуляем і чытаем”. Удзельнікі пагулялі ў розныя гульні, пазнаёміліся з новай дзіцячай літаратурай, падрыхтаванай на кніжнай выставе “Книжная радуга лета”, выканалі заданні, якія былі для іх падрыхтаваны, а галоўнае – атрымалі добры настрой.

Падрабязней

Лiпень 22

Ці ведаеце вы, што…

У філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка” прайшла метэавіктарына “Ці ведаеце вы, што…”. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з паняццем метэаралогія, гісторыяй узнікнення  навукі, расказала цікавыя факты аб надвор’і. Прыгадалі народныя прыкметы, звязаныя з надвор’ем, а таксама жывёл і птушак, якія дапамагаюць у гэтым. Падлеткі прыгадвалі прыкметы, якія чулі ад сваіх бабуль. З дапамогай метэавіктарыны праверылі свае веды і атрымалі новыя. Напрыканцы мерапрыемства прысутным былі прапанаваны рознага плана энцыклапедыі, і яны з вялікім энтузіязмам іх разглядалі.

Падрабязней

Лiпень 21

Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў

20 ліпеня ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка” правялі невялікі экскурс у мінулае “Разнавіднасці арнаменту ў нацыянальным адзенні беларусаў” для выхаванцаў Мальскага дзіцячага сада, пагаварылі пра важнасць нацыянальнай вопраткі, яе значэнне і сімвалізм.

Падрабязней