Лiпень 29

Лето в банке: секреты домашних заготовок

Нарыхтоўкі, кансервы, зробленыя сваімі рукамі, не могуць параўнацца з пакупнымі. Менавіта для тых, хто любіць тварыць, у  філіяле “Мальская сельская бібліятэка”  была падрыхтавана кніжная выстава  “Лето в банке: секреты домашних заготовок”.

Падрабязней

Лiпень 29

У лета пад кніжным ветразем

Хутка праходзіць лета, дорачы дзецям станоўчыя эмоцыі і добры настрой. Асабліва гэта адчуваецца ў аздараўленчых лагерах, дзе збіраюцца самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Штодня яны вучацца новаму, знаходзяць новыя заняткі і завязваюць цікавыя знаёмствы.

Падрабязней

Лiпень 26

Літаратурны дворык

Астравецкая раённая бібліятэка гасцінна адчыніла  сезон літаратурнага дворыка на свежым паветры “Open-air” для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

Падрабязней

Лiпень 25

Свята вёскі і пленэр мастакоў “И нет в целом мире прекрасней деревни моей”

24 ліпеня ў аграгарадку Трокенікі прайшло свята вёскі, якое сабрала жыхароў, гасцей і аматараў вясковага адпачынку. “И нет в целом мире прекрасней деревни моей” – пад такой сімвалічнай  назвай прайшло мерапрыемства. Гісторыя вёскі багатая і незвычайная. Яна налічвае ўжо 560 год. За гэты час змянілася шмат пакаленняў, змяніўся і выгляд мястэчка, колькасць насельніцтва, аднак незвычайная ўтульнасць і простасць засталіся. Здаецца, што кожны камень і кожнае дрэўца тут дыхае даўніной. Пра багатую гісторыю нагадвае і сядзіба дзевятнаццатага стагоддзя, дзе калісьці жыў і працаваў знакаміты мастак Мар’ян Богуш-Шышка. Велічны дом у стылі неабарока, які атачаюць флігель і стайня ў чырвонай цэглы, уражваюць сваёй вытанчанасцю і веліччу. З 1996 года тут размяшчаецца бібліятэка-клуб. Сімвалічна, што менавіта ў гэтым месцы была прадстаўлена выстава копій прац таленавітага мастака. На працягу цэлага дня жыхары і госці мелі магчымасць мець жывую сувязь з выяўленчым мастацтвам: быў арганізаваны пленэр мастакоў “Лета ў правінцыі. Сядзіба Мар’яна Богуша-Шышкі-2022”, у якім прынялі ўдзел таленавітыя, цудоўныя мастакі.

Падрабязней