Ганна Якубцэвіч: «Я і мае чытачы – адна сям’я!»
«Ёсць людзі на зямлі, з якімі пагаворыш, нібы сонца вып’еш… Пачынаеш увесь свяціцца знутры» – прыгадалася пасля сустрэчы з бібліятэкарам Рытанскай бібліятэкі Ганнай Якубцэвіч. Ад такіх, як яна, – простых, шчырых, лёгкіх, якія крыху саромеюцца, маўляў, пра іх «няма што расказваць», а на справе цікавых з розных бакоў – сапраўды зараджаешся светлай энергетыкай.