Верасень 15

Чым зацікавіць юных чытачоў, ведаюць у дзіцячай бібліятэцы

1.jpg

Яны, нібы чараўнікі, адгадваюць тое, што цікавіць маленькіх і юных астраўчан, і могуць прапанаваць ім не толькі карысную ці захапляльную кнігу, але і вандроўку ў казку, пазнавальную гульню ці незвычайнае знаёмства з навакольным светам. Гэты калектыў дарослых людзей заўсёды на хвалі, на якой жывуць дзеці, таму ў дзіцячай бібліятэцы амаль ніколі не бывае ціха

Падрабязней

Верасень 14

З днём бібліятэк! У вёсцы чытач – як родны чалавек.

Напярэдадні прафесійнага свята работнікі Альхоўскай і Варнянскай бібліятэк расказалі пра сваю працу і асаблівасці работы з вясковым чытачом.

1.jpg

Юлія Заруба, Альхоўская бібліятэка, стаж работы з 2018 года:

– У бібліятэку я трапіла праз культуру і дзякуючы тату. Ён шмат гадоў «круціў» у мясцовым клубе кіно, быў салістам і музыкантам альхоўскага гурта «Гамма», з якім выступаў і на сцэнах раёна, і на выпускных вечарах, і на вяселлях, сам пісаў вершы. У нашай вёсцы тату паважалі. Калі яго не стала, я пайшла ў Дом культуры і папрасіла праспяваць яго песню – так стала ўдзельнічаць у творчым жыцці Альхоўкі. За дапамогу на гэтым шляху дзякую Іне Ляховіч і Ганне Уласік. А потым так здарылася, што ў вёсцы звольніўся бібліятэкар – мне прапанавалі гэтае месца. На той момант у мяне не было адпаведнай адукацыі: па прафесіі я швачка. Зараз вучуся ў інстытуце культуры.

Падрабязней