Студзень 28

Свет не павінен такое забыць

Халакост – сумная старонка ў нашай гісторыі. 27 студзеня – дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень кожны смуткуе аб людзях, якія загінулі падчас правядзення гэтай варварскай акцыі.

Прыгадалі сумныя падзеі і навучэнцы 7 класаў школы №3 г.Астраўца на гадзіне памяці “Свет не павінен такое забыць”. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена супрацоўнікамі Астравецкай раённай бібліятэкі для школьнікаў у рамках праекта “Сэрцам адданыя роднай зямлі”. Для многіх слова “халакост” было невядомым. Мы жывем у іншы час, калі кожнае жыццё мае сваю каштоўнасць. У час, калі шануюцца людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

Падрабязней

Студзень 25

Старт праекта “Я +Ты=Беларусь”

24 студзеня адбылася першая сустрэча ў рамках  праекта па патрыятычнаму выхаванню “Я +Ты=Беларусь”, які пачаў працаваць у Астравецкай дзіцячай бібліятэцы ў Год гістарычнай памяці.

Падрабязней