Лiстапад
26
Інфарміна “Здаровы лад жыцця”
25 лістапада ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфарміна “Здаровы лад жыцця”, накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця.
Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна размаўляла з падлеткамі пра ўсё, што тычыцца здароўя: аб шкодных звычках, аб здаровым харчаванні і пра гаючыя ўласцівасці садавіны і агародніны, аб захаванні рэжыму дня, а таксама аб карысці спорту. Прысутныя пазнаёміліся з народнымі прыказкамі пра здароўе, прынялі ўдзел у віктарыне.