Май 4

Кнігі — лепшы падарунак!

Астравецкую дзіцячую бібліятэку наведваюць дзеці розных узростаў, розных густаў і схільнасцей. І шмат сярод чытачоў актыўных, спагадлівых, шчодрых наведвальнікаў. Так, актыўная чытачка Бабойць Валерыя, вучаніца 6 “А” класа СШ №1 падарыла дзіцячай бібліятэцы каля 20 яркіх, цікавых, пазнавальных дзіцячых кніг.Вялікі і шчыры дзякуй дзяўчынцы і яе сям’і за дапамогу і падтрымку. Гэтыя кнігі абавязкова ўбачаць нашы чытачы і змогуць карыстацца імі.




Апублікавана 04.05.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий