Люты
10
Радзівілаўскі скарб
7 лютага ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок гісторыі “Радзівілаўскі скарб”.
Размова ішла пра легенды i паданнi Радзiвiлаўскага замка, самае знакамітае паданне Нясвіжскага замка звязана з Чорнай Дамай Нясвіжа, якая блукае па замку.
Затым прысутныя паглядзелі відэафільм пра Нясвіжскі замак, які з’яўляецца рэзідэнцыяй Радзівілаў і міравой спадчынай ЮНЕСКА.