Люты 15

Афганістан — нам не памятаць гэта нельга

13 лютага ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства-дайджэст “Афганістан — нам не памятаць гэта нельга”, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Трыццаць гадоў таму савецкія войскі пакінулі Афганістан.

На сустрэчу з членамі клуба “Актыўнае даўгалецце” прыйшоў удзельнік ваенных падзей у Афганістане Алізар Уладзімір Мар’янавіч. Ён распавёў пра гэтую краіну, пра тое, чаму савецкім салдатам давялося прымаць удзел у ваенных дзеяннях, пра сваіх сяброў і сапраўднай службе ва Узброеных сілах. Паказаў фотаздымкі з месца службы і свае баявыя ўзнагароды. Падзяліўся  ўспамінамі пра час, праведзены ў Афганістане. Упрыгожыў сустрэчу кампазітар і музыкант Аляксандр Якіменка.




Апублікавана 15.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Залатая восень жыцця", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий