Лiпень
8
Пазнай казку па вокладцы
Казкі – дзіўны і маляўнічы свет, у якім рэчаснасць сутыкаецца з цудам.
7 ліпеня ў Кямелішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшлі канікулы з кнігай “Пазнай казку па вокладцы”. Падчас мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Блытаніна” , “Адгадайка”. Заданні “Пазнай казку па вокладцы” дапамаглі дзецям успомніць казкі і іх назвы. Скончылася віктарына казачнай эстафетай. Удзельнікі атрымалі пазітыўны настрой і натхніліся да прачытання казак.