Красавiк
17
Планеты Сонечнай сістэмы

16 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла выстава-віктарына “Планеты Сонечнай сістэмы”, прымеркаваная да Дня касманаўтыкі.
Гэта дапамагло юным чытачам яшчэ раз прыгадаць асноўныя характарыстыкі нябесных цел. Прыгадалі таксама вядомых касманаўтаў. Для выставы былі прадстаўлены малюнкі школьнікаў.
