Май 13

Сугучнасць мастацтва, літаратуры і духоўнасці

Вёска Дайлідкі Астравецкага раёна перш за ўсё вядома сваім велічным храмам у гонар Маці Божай Апекі. Менавіта сюды 12 мая завіталі прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”. У гэты дзень тут была арганізавана выстава знакамітых мастачак, жыхароў в. Дайлідкі Тарэсы і Вікторыі Варановіч, карціны якіх увабралі ўсю прыгажосць маленькай радзімы.

Духоўную сувязь з мастацтвам прадоўжылі літаратары. З вялікім задавальненнем людзі, а іх у гэты час быў поўны касцёл, слухалі вершы Святланы Бацюлявай, Святланы Фёдаравай і Аляксандра Марозава, а Людміла Кухарэвіч і Капіталіна Пятроўская пасля сваіх вершаў праспявалі песні. Затым да мікрафону быў запрошаны жыхар в. Дайлідкі, былы бібліятэкар Дзмітрый Максімаў, у выкананні якога прагучала беларуская песня.  Расчуленыя слухачы не стрымлівалі слёз, выказалі словы ўдзячнасці за сустрэчу.

А завяршылася выязное пасяджэнне літаратурнага аб’яднання цікавай экскурсіяй па храму ў гонар Маці Божай Апекі і наведваннем святой крынічкі ў в. Тракелі, арганізаванай для літаратараў Варановічам Казімірам Станіслававічам.




Апублікавана 13.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий