Красавiк 5

Бібліятэчная палянка

У Гудагайскай сельскай бібліятэцы падлеткі былі запрошаны на бібліятэчную палянку “Кнігі падарожнічаюць па свеце”.

Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца ​​з новым паступленнем кніг ужо даўно ім вядомых і любімых аўтараў Юрыя Сітнікава, Лады Ксенафонтавай, Ірыны Фамянковай. Бібліятэкар зрабіла агляд твораў сучасных аўтараў і расказала пра неверагодныя прыгоды рудага хатняга ката, пра сапраўднае сяброўства паміж чалавекам і сабакам, пра тое, як паступіць, калі ты закахаўся ў дзяўчыну лепшага сябра, апісаных у кнігах Юрыя Сітнікава. Што рабіць, калі цябе чакае практычная работа па хіміі, сачыненне па літаратуры і кантрольная па алгебры? Аб гэтым можна даведацца з кнігі  “Непутёвая прогульщица” Лады Ксенафонтавай і  іншых цікавых кніг. Школьнікі  выбралі кнігі на свой густ.




Апублікавана 05.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий