Люты 25

“Толькі нічога забыць не змагла ты, памяць мая»

З мэтай фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб мужнасці, гераізме і патрыятызме 23 лютага бібліятэкар Кямелішкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для навучэнцаў Кямелішкаўскай сярэдняй школы ўрок мужнасці “Толькі нічога забыць не змагла ты, памяць мая».

Іх увазе прапанавалі слайдавую прэзентацыю, прысвечаную гераічным старонкам гісторыі нашай Радзімы. У ходзе яе дэманстрацыі дзеці паспрабавалі знайсці адказы на наступныя пытанні: “Што такое гераізм і мужнасць?”, “Каго можна назваць абаронцам Айчыны?”, “Што такое Айчына?” і “Што такое абавязак перад Радзімай?”.




Апублікавана 25.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий