Люты 25

“Мова мілагучная мая”

На хвілінку роднага слова “Мова мілагучная мая” 21 лютага прыйшлі ў дзіцячую бібліятэку выхаванцы ЦКРНіР і ТЦСАН. Сустрэча была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Госці з задавальненнем прынялі ўдзел у беларускамоўных конкурсах, заданнях на ўважлівасць, вясёлай фізхвілінцы. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пачулі прыгожыя беларускія словы і паглядзелі беларускія мультфільмы.

А ў канцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі лялечную інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і лісічка”.




Апублікавана 25.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий